Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслаў Дашкевіч: жадаю сыну мужнасьці, мужнасьці і яшчэ раз мужнасьці


Прысуд лідэру “Маладога фронту” Зьмітру Дашкевічу і актывісту гэтай арганізацыі Эдуарду Лобаву аб’явяць у чацьвер аб 11-й гадзіне. Працэс праходзіць у судзе Маскоўскага раёну Менску. Дашкевіча і Лобава вінавацяць у злосным хуліганстве – зьбіваньні двух мужчынаў. Пракурор запатрабаваў асудзіць Лобава на пяць гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму, а Дашкевіча – на тры гады калёніі агульнага рэжыму. Абарона просіць суд цалкам апраўдаць абвінавачваных у сувязі зь недаказанасьцю віны. З намі на сувязі Вячаслаў Дашкевіч – бацька лідэра “Маладога фронту”.

Бушлякоў: Вы прысутнічалі на працэсе два дні – ці ўдалося за гэты час хоць мімалётна перамовіцца з сынам?

Дашкевіч: Ні кропелькі. Ні тое, што перамовіцца, нават палец яму нельга паказаць, як і яму нам. Нават усьміхнуцца нельга. Вось такія законы.

Бушлякоў:
Гэта значыць, вас увесь час перасьцерагаюць, што гэта ня можна?

Дашкевіч:
Ня толькі мяне, але ўсіх прысутных у залі. Там жа 30-50 чалавек сядзіць.

Бушлякоў: Як Зьміцер трымаўся на працэсе – якія ў вас уражаньні?

Дашкевіч:
Уражаньне добрае. Ён трымаецца з аптымізмам і вераю ў сьветлую будучыню. Проста нармальна сябе паводзіць, як нармальны патрыёт.

Бушлякоў: Зьміцер выступіў сёньня на працэсе з апошнім словам: як гучэла гэтае слова і якія выклікала рэакцыі?

Дашкевіч:
Вы ведаеце, я ўсяго не перакажу, што ён гаварыў. Гаварыў пра суд наш несправядлівы, што часта бывае заказны, што яму шкада гэтых судзьдзяў, пракурораў і ўсіх тых ілжэсьведкаў... А заля ўспрыняла гэта дружнымі-дружнымі воплескамі. Можа ў інтэрнэце зьявіцца...

Бушлякоў: Так, фрагмэнты гэтага слова ёсьць на нашым сайце ў тым онлайн-рэпартажы, які ідзе з суду. Ці пакінулі гэтыя два дні працэсу надзею на апраўдальны прысуд?

Дашкевіч:
Ніякай надзеі. У мяне асабіста ніякай надзеі. Пракурор запрасіў тры гады сыну, а яго сябру – пяць гадоў. А што будзе заўтра, як судзьдзя вырашыць – ня ведаю.

Бушлякоў:
Дык вы лічыце, што гэта суд зь вядомым канцом?

Дашкевіч: Вядома. Вы ўявіце сабе такую карціну. Міліцыя прыяжджае, забірае чатырох, каторыя б'юцца, вязуць іх у пастарунак, дзе адразу ж міліцыя вырашае, што гэтыя два – пацярпелыя, а гэтыя два – абвінавачаныя. Дзе гэта такое ёсьць? Трэба было, каб забралі ўсіх, дапыталі кожнага асобна ці разам, сьледчыя, суд... Хай бы вызначыў суд, хто вінаваты. А то ў міліцыі адразу вырашылі, хто вінаваты. Дзе гэта такое ёсьць?

Бушлякоў: Хто пацярпелыя ў справе – ці вы бачылі, як выглядаюць Канстанцін Савіцкі і Алег Малышаў, якія сьведчаць супраць вашага сына і супраць Эдуарда Лобава?

Дашкевіч: Ніхто іх ня бачыў. Яны невідзімкі, можа, іх зусім няма. Голас гучыць з суседняга пакою празь дзьверы. Ім задаюць пытаньні, і яны задаюць пытаньні. І яны цалкам упэўненыя ў сваёй рацыі.

Бушлякоў:
Ці вы чулі ад судзьдзі нейкія крытычныя пытаньні да пацярпелых?

Дашкевіч:
Я такіх не заўважыў. Магу сказаць толькі іншае. Судзьдзя не прыняла да ўвагі пратэсты і заўвагі абароны. Ніводнай, усе адмовіла.

Бушлякоў:
Адвакаты папрасілі цалкам апраўдаць Зьмітра і Эдуарда?

Дашкевіч: Цалкам апраўдаць. Яны спаслаліся на блытаніну ў паказаньнях многіх сьведак, на бяздоказнасьць абвінавачаньня.

Бушлякоў: Спадар Вячаслаў, калі б Зьміцер і Эдуард маглі вас пачуць, што б вы пажадалі ім на заўтра, на той дзень, калі абвесьцяць прысуд?

Дашкевіч:
Мужнасьці, мужнасьці і яшчэ раз мужнасьці. І хай дапамагае ім Госпад.

Слухаць гутарку:

Гутарка зь Вячаславам Дашкевічам. 23.3.2011
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:54 0:00
Наўпроставы лінк
  • 16x9 Image

    Юрась Бушлякоў

    Нарадзіўся у 1973 годзе ў Менску. Беларускі мовазнаўца. Кандыдат філялягічных навук. Ад пачатку 2000-х гг. супрацоўнік Беларускае службы Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG