Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін падпісаў энэргетычнае пагадненьне са Славеніяй


Уладзімір Пуцін і Борут Пахар на сустрэчы ў Любляне
Уладзімір Пуцін і Борут Пахар на сустрэчы ў Любляне
Расейскі прэм’ер Уладзімір Пуцін падпісаў сёньня ў Славеніі шырокамаштабнае энэргетычнае пагадненьне ў рамках візыту, скіраванага на ўмацаваньне эканамічнага супрацоўніцтва абедзьвюх краінаў. Пуцін сустрэўся ў Любляне з сваім славенскім калегам Борутам Пахарам і прэзыдэнтам Данілам Цюркам.

Галоўнай тэмай перамоваў было вырашэньне фінансавых праблемаў пабудовы нафтаправоду “Паўднёвы паток”, адна лінія якога прайшла б праз Славенію. Сёньня было падпісанае пагадненьне аб стварэньні супольнага прадпрыемства, якое б пабудавала і абслугоўвала славенскі ўчастак нафтаправоду.

У сераду Пуцін працягне перамовы ў справе “Паўднёвага патоку” ў Бялградзе.
XS
SM
MD
LG