Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візыт міністра абароны ЗША ў Маскву


У Маскве сёньня адбудуцца перамовы прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева зь міністрам абароны ЗША Робэртам Гейтсам.

Як паведаміла прэс-службы Крамля, будуць разгледжаныя пытаньні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяньне дзьвюх краінаў у галіне супрацьракетнай абароны.

Афіцыйны візыт у Расею Гейтс пачаў з наведваньня Пецярбургу ўчора, што на дзень пазьней, чым было заплянавана.

Мэтай візыту міністра абароны ЗША ёсьць патрэба растлумачыць мэты лібійскай ваеннай кампаніі расейскаму кіраўніцтву.

Дзьмітрый Мядзьведзеў, кажучы пра гэтую апэрацыю, выключыў удзел у ёй Расеі, прапанаваўшы пасрэдніцкія высілкі ва ўрэгуляваньні сытуацыі.
XS
SM
MD
LG