Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАГАТЭ за перагляд стандартаў бясьпекі


Генэральны дырэктар Міжнароднай агенцыі па атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Юкія Амана у часе наведваньня Японіі выказаўся за перагляд стандартаў бясьпекі.

“Адзін урок, які можна зрабіць, ужо зразумелы -- неабходна перагледзіць дзеючыя правілы, якія вызначаюць міжнародную рэакцыю на надзвычайныя здарэньні. Магчыма, неабходна перагледзіць ролю МАГАТЭ ў забесьпячэньні ядзернай бясьпекі. Ужо зразумела, што павінны быць палепшаныя захады ў справе забесьпячэньня яек мага больш хуткай сувязі экспэртаў паміж сабой з розных краінаў у момант крызісу” – сказаў Амана.

Разам з тым, Амана выказаў упэўненасьць, што з крызісам у выніку аварыі на АЭС удасца справіцца.
XS
SM
MD
LG