Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапол раскрыў сетку пэдафілаў


Эўрапейская паліцыя (Europol) паведаміла пра раскрыцьцё найбуйнейшай сеткі пэдафілаў, якая ўключае некалькі тысяч падазраваных. Больш за 180 чалавек былі арыштаваныя падчас апэрацыі, якая рыхтавалася каля трох гадоў.

Як паведамляе ВВС, усе падазраваныя карысталіся адным інтэрнэт-сайтам, у закрытай частцы якога выкладваліся відэаматэрыялы з гвалтам над дзецьмі. Паводле папярэдніх дадзеных, ад зламысьнікаў пацярпелі больш за 230 дзяцей.
XS
SM
MD
LG