Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі адбылося шэсьце легіянэраў СС


Каля тысячы ветэранаў латыскага легіёну Waffen-SS і іх прыхільнікаў-радыкалаў з дзяржаўнымі сьцягамі і кветкамі ў руках ладзілі шэсьце да помніка Свабоды ў цэнтры Рыгі, каб ушанаваць памяць тых, хто ваяваў на баку фашысцкай Нямеччыны.

Ля галоўнага манумэнту краіны іх сустрэлі каля 100 мясцовых расейскамоўных антыфашыстаў, якія праводзілі акцыю "Супраць праслаўленьня фашызму ў Латвіі ".

Упершыню за дзесяць гадоў падчас шэсьця легіянэраў і акцыі антыфашыстаў ніхто ня быў затрыманы і не было сутычак, паведамляе мясцовая паліцыя.
XS
SM
MD
LG