Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усясьветныя лідэры выказваюцца пра будучыню ядзернай энэргетыкі


Аварыі рэактараў на японскіх АЭС зрабіліся нагодай для выказваньняў палітыкаў у розных краінах адносна будучыні ядзернай энэргетыкі.

Паводле канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель, міністры ў справах аховы навакольнага асяродзьдзя тых земляў Нямеччыны, дзе ёсьць атамныя электрастанцыі, у аўторак абмяркуюць сытуацыю і, магчыма, перагледзяць стандарты бясьпекі.

Сэнатар ЗША і кіраўнік сэнацкага камітэту ў справах унутранай бясьпекі Джозэф Ліберман выказаўся за абмеркаваньне бясьпекі на амэрыканскіх атамных станцыях.

Прэм’ер-міністар Расейскай Фэдэрацыі Уладзімер Пуцін заявіў, што Расея ня мае намеру адмаўляцца ад ядзернай энэргетыкі.
XS
SM
MD
LG