Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны падазраваны тэрарыст у Вялікай Брытаніі


У Вялікай Брытаніі ў Глазго арыштаваны падазраваны ў датычнасьці ў тэракце, які быў учынены ў сьнежні летась у Стагкольме.

Імя арыштаванага не паведамляецца, але паліцыя адзначыла, што гэта замежны грамадзянін ва ўзросьце 30 гадоў.

Брытанская паліцыя далучылася да расьследаваньня пасьля таго, як стала вядома, што сьмяротнік, які падарваў сябе ў Стагкольме, вучыўся ў Вялікай Брытаніі.

У выніку выбуху ў цэнтры швэдскай сталіцы пацярпелі два чалавекі. Як мяркуе паліцыя, бомба выбухнула раней часу, таму пацярпела меней людзей, чым плянавалі тэрарысты.
XS
SM
MD
LG