Камісія па датэрміновым вызваленьні ў Каліфорніі вырашыла, што Серхан Серхан, які быў прызнаны вінаватым у забойстве Робэрта Кэнэдзі, ня выйдзе на свабоду.
Брат прэзыдэнта ЗША і былы міністар юстыцыі, сэнатар Робэрта Кэнэдзі быў забіты 6 чэрвеня 1968 г. ў гатэлі ў Лос-Анжэлесе пасьля таго, як перамог на першапачатковых выбарах у Каліфорніі ў барацьбе за вылучэньне сваёй кандыдатуры на пасаду прэзыдэнта ЗША.
У 1969 Сархан быў прызнаны вінаватым у забойстве і асуджаны да сьмяротнага пакараньня, але прысуд быў скасаваны ў 1972 годзе, калі Вярхоўны Суд увёў забарону на сьмяротнае пакараньне.
Членам камісіі па датэрміновым вызваленьні Сархан заявіў, што кожны ягоны дзень “напоўнены пакаяньнем і глыбокім сумам”. Камісія паведаміла, што гэта была трынаццатая спроба Сархана выйсьці на свабоду. Наступная магчымасьць апэляваць аб вызваленьні ў яго будзе праз пяць гадоў, паведамляе ВВС.