Цыганкоў: Часам, калі гавораць пра замежных доўг Беларусі, адзначаюць, што ён яшчэ не дасягнуў нейкай крытычнай лічбы паводле міжнародных парамэтраў. Але тэмпы росту — 7 працэнтаў за адзін месяц! Ці не здаецца гэты рост занадта хуткім і пагрозьлівым?
Крук: Я згодны з тым, што варта гаварыць пра тэмпы росту замежнага доўгу, а ня толькі пра абсалютныя лічбы гэтага доўгу. На сёньня гэтыя тэмпы трэба ахарактарызаваць як вельмі небясьпечныя. Яны адлюстроўваюць тыя праблемы, што назапасіліся ў беларускай эканоміцы. І гэта хутчэй люстэрка той эканамічнай палітыкі, што праводзіцца, і тых дыспрапорцыяў, якія мы маем.
Цыганкоў: На кожнага жыхара Беларусі доўг ужо складае звыш 2 тысячаў даляраў. Ці ёсьць тут пагроза для будучых пакаленьняў, ці лічбы зноў-такі пакуль выглядаюць дапушчальнымі?
Крук: На дадзены момант, паводле міжнародных супастаўленьняў, доўг знаходзіцца ў нармалёвых рамках.Але ж, на маю думку, тут трэба прымяняць іншыя крытэрыі. Наколькі абгрунтавана нарошчваньне доўгу? Калі ў іншых краінаў доўг расьце, каб пазбавіцца ад небясьпечных тэндэнцыяў, ад эканамічных дыспрапорцыяў, ідзе на мадэрнізацыю эканомікі, то ў Беларусі цягам апошніх двух гадоў доўг расьце толькі для таго, каб падтрымаць тое, што ёсьць.
Захадаў для таго, каб пераламіць нэгатыўныя тэндэнцыі, фактычна не рабілася. Там у сама «ідэалёгія» назапашваньня замежнага доўгу ў такіх умовах выклікае шмат пытаньняў.
Цыганкоў: Апошнім часам улады часам заяўляюць пра тое, што ў найбліжэйшыя гады яны плянуюць выйсьці на станоўчае сальда замежнага гандлю. Але праходзіць месяц — і новая статыстыка паказвае, што нэгатыўнае сальда зноў вырасла. Ці ёсьць нейкія падставы ў беларускай эканоміцы, каб станоўчы балянс гандлю зьяўляўся?
Крук: Для таго, каб зьмяншаўся нэгатыўны балянс, у рамках пэўнага пэрыяду дастаткова некаторых макраэканамічных крокаў, такіх, як скарачэньне штучнага стымуляваньня ўнутранага попыту. Больш за тое, у 2011 годзе будзе павялічвацца экспарт калійных угнаеньняў, чакаецца пазытыўны эфэкт ад экспарту некаторых іншых пазыцыяў. Таму некаторыя перадумовы для зьмяншэньня дэфіцыту ёсьць.
Што тычыцца выхаду на станоўчае сальда, то я скептычна да гэтага стаўлюся. Бо тут павінна быць рэфармавана ня толькі структура эканомікі, што ўжо прызнае ўрад, але і мэтады кіраваньня эканомікай. Калі ў праграме разьвіцьця экспарту даюцца заданьні кожнаму прадпрыемству і кожнаму райвыканкаму, на колькі яны павінны нарасьціць экспарт, то да такіх мэтадаў я стаўлюся вельмі скептычна.
Крук: Я згодны з тым, што варта гаварыць пра тэмпы росту замежнага доўгу, а ня толькі пра абсалютныя лічбы гэтага доўгу. На сёньня гэтыя тэмпы трэба ахарактарызаваць як вельмі небясьпечныя. Яны адлюстроўваюць тыя праблемы, што назапасіліся ў беларускай эканоміцы. І гэта хутчэй люстэрка той эканамічнай палітыкі, што праводзіцца, і тых дыспрапорцыяў, якія мы маем.
Цыганкоў: На кожнага жыхара Беларусі доўг ужо складае звыш 2 тысячаў даляраў. Ці ёсьць тут пагроза для будучых пакаленьняў, ці лічбы зноў-такі пакуль выглядаюць дапушчальнымі?
Крук: На дадзены момант, паводле міжнародных супастаўленьняў, доўг знаходзіцца ў нармалёвых рамках.
Калі ў іншых краінаў доўг расьце, каб пазбавіцца ад небясьпечных тэндэнцыяў, то ў Беларусі доўг расьце толькі для таго, каб падтрымаць тое, што ёсьць.