Сёньня ўвечары жонка прэзыдэнта Польшчы Ганна Камароўская патэлефанавала жонцы Міколы Статкевіча, зьняволенага ў СІЗА КДБ, і жонцы Алеся Міхалевіча. вызваленага з СІЗА пад падпіску пра нявыезд.
Марына Адамовіч: «Гэта было добрае, чалавечае тэлефанаваньне. Яна цікавілася лёсам Міколы Статкевіча, любой інфармацыяй пра яго. Нават пра тое, ці магчыма яму перадаваць звычайныя пасылкі. Яна згадала, што для яе гэта добра зразумелае „сьвята пасылкі“, бо яе муж таксама ў свой час быў у турме. Я ня ведаю польскай мовы, але мы добра разумеліся безь перакладчыка. Я падзякавала спадарыні Ганьне за тое, што Польшча адна з краін, якая пасьлядоўна адстойвае сваю пазыцыю ў абарону палітвязьняў і правоў чалавека ў Беларусі. Гэтае тэлефанаваньне неяк усьцешыла мяне».
Ганна Камароўская цікавілася абставінамі галадоўкі Міколы Статкевіча, магчымасьцю сустрэчаў зь ім адвакатаў, магчымасьцю ліставаньня.
Спадарыня Марына распавяла, што адвакат ня бачыла Міколу Статкевіча ўжо амаль два месяцы, з 29 сьнежня. Першыя лісты пачалі даходзіць пасьля пасяджэньня Эўрапарлямэнту ў студзені. У адным зь лістоў спадар Мікола напісаў, што мусіў спыніць галадоўку.
Са словамі падтрымкі Ганна Камароўская зьвярнулася і да яшчэ адной жонкі былога кнадыдата ў прыэздэнты. «Жонка прэзыдэнта Польшчы прасіла мяне пераказаць мужу яе вялізнае шанаваньне, — распавяла Мілана Міхалевіч. — Яна сказала, што разумее, у якой сытуацыі мы цяпер знаходзімся, бо сама была ў такой сытуацыі 30 гадоў таму».
Цяперашні прэзыдэнт Польшчы таксама быў зняволены ў часе рэпрэсій камуністычнага ўраду супраць апазыцыі.
Ганна Камароўская таксама сказала, што «ня варта страчваць надзею».