Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Кастусёў: “Ні прапаноў, ні пагроз, нават кепскага слова на мой адрас не прагучала”


Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў
Намесьнік кіраўніка Партыі БНФ, былы кандыдат на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў камэнтуе заявы Алеся Міхалевіча пра катаваньні ў турме КДБ.

"Са мной абыходзіліся надзіва прыстойна. Казалі: "Калі ласка, выйдзіце з машыны, калі ласка, прысядзьце, калі ласка, праходзьце". У першую ж ноч пасьля затрыманьня я адмовіўся ісьці на допыт без адваката. І ў КДБ не настойвалі, адзінае — сказалі падпісаць паперу, што без адваката адмаўляецеся адказваць на пытаньні.

Самае непрыемнае, бадай, для мяне было тады, калі выклікалі ў КДБ на допыт пасьля таго, як я падаў скаргу ў Вярхоўны суд на ЦВК. І ў размовах "пра жыцьцё" я праседзеў там да дзьвюх гадзін ночы. Думаў, што мяне там і зачыняць. Але не зачынілі.

Як толькі мяне затрымалі, у першую ж ноч у КДБ, я ў размове са сьледчымі адразу сказаў: хлопцы, ніякіх непрыстойных у маім разуменьні папер я не падпішу. Нават не прапаноўвайце. Гэтым разам я быў сам вельмі зьдзіўлены. Раней, а мяне затрымлівалі шмат разоў, напрыклад, падчас выбараў 2006 году, мяне за меншыя рэчы, як кажуць, размазвалі па сьценках найкапітальнейшым чынам. А тут ня ведаю чаму, але ні прапаноў, ні пагроз, нават кепскага слова на мой адрас не прагучала".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG