Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вазьняк: “Мяне там ня білі, на "ластаўку" ня ставілі”. Дзьмітрыеў ад камэнтароў адмовіўся


На прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай першым угодкам кампаніі "Гавары праўду!", журналісты запыталіся ў Сяргей Вазьняка і Андрэя Дзьмітрыева, якія таксама знаходзіліся ў ізалятары КДБ, ці ўжываліся ў дачыненьні іх катаваньні.

Сяргей Вазьняк сказаў, што меры фізычнага ўзьдзеяньня ў сьледчым ізалятары асабіста да яго не ўжываліся. Але, на ягоную думку, тут важнае пытаньне: што лічыць катаваньнем?

Сяргей Вазьняк
"Мяне там ня білі, на "ластаўку" ня ставілі. Але ці зьяўляецца катаваньнем, што цягам месяца не атрымліваеш лісты і твае лісты не даходзяць? Ці зьяўляецца катаваньнем тое, што паводле заканадаўства чалавек можа зьвяртацца па дапамогу да адваката, а адваката па некалькі месяцаў не дапускаюць і ня робяць сьледчых дзеяньняў? Ці зьяўляецца катаваньнем, што няма прыбіральні ў камэры? Ці калі адбываецца вобшук, які там называюць "шмонам", чалавека распранаюць дагала і прымушаюць прысядаць? Само знаходжаньне ў сьледчым ізалятары — вельмі цяжкае псыхалягічнае выпрабаваньне", - задаецца пытаньнямі Вазьняк.

Андрэй Дзьмітрыеў наўпрост на пытаньне адказваць адмовіўся:

Андрэй Дзьмітрыеў
"Алесь сёньня ўзьняў вельмі важную і хваравітую тэму, і гэта яго сьмелае рашэньне. Што тычыцца мяне, то з самага першага дня, як выйшаў на так званую свабоду, я разумеў, што там застаюцца людзі... Робячы такія заявы, трэба быць цалкам упэўненым, што яны не нашкодзяць іншым. Асабіста я лічу, што гэта можа ім нашкодзіць, таму я не лічу патрэбным гэта камэнтаваць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG