Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Гавары праўду!" адзначае першыя ўгодкі



25 лютага спаўняецца год, як стартавала грамадзянская кампанія "Гавары праўду!" Тады ініцыятары кампаніі абвясьцілі сваю мэту: паказаць беларускаму грамадзтву рэальны стан рэчаў у краіне, дзе мала месца праўдзе і шмат — хлусьні.

"Гавары праўду!" пачыналася як грамадзянская кампанія, а далей ператварылася ў палітычную, выбарчую кампанію. Але галоўная заслуга "Гавары праўду!" у тым, лічыць палітоляг Сьвятлана Навумава, што нават ва ўмовах адсутнасьці доступу да дзяржаўных СМІ кампанія вельмі хутка стала вядомай і пазнавальнай. Ужо ў чэрвені, за чатыры месяцы працы – рэйтынг пазнавальнасьці кампаніі дасягнуў 20%, кажа Сьвятлана Навумава:

"Гавары праўду!" разам зь іншымі суб'ектамі палітычнымі (падкрэсьліваю
Як толькі падзьмулі так званыя вятры лібэралізацыі, аказалася, што палітыка можа выліцца на вуліцы.
гэта) як бы зрабіла палітыку зноў абмяркоўваемай у грамадзтве. Бо за апошнія гады людзі, так бы мовіць, дыстанцыяваліся ад палітыкі. Як толькі падзьмулі так званыя вятры лібэралізацыі, аказалася, што палітыка можа выліцца на вуліцы. Людзі сталі гаварыць пра палітыку, і ў тым ліку, пра кампанію "Гавары праўду!". Я думаю, замаразкі палітычныя пройдуць, і мы атрымаем новую хвалю актывізацыі".

Некаторыя акцыі кампаніі — паштоўкі на адрас прэзыдэнцкай адміністрацыі, збор подпісаў за вуліцы Быкава ў Менску і Горадні. У "ГП" адразу ж стала як шмат прыхільнікаў, так і шмат апанэнтаў. Яе крытыкавалі ў СМІ, да прыкладу, палітоляг Віталь Сіліцкі, старшыня ТБМ Алег Трусаў, прадстаўнікі некаторых дэмакратычных партый. Намесьнік старшыні Руху "За Свабоду!" Юрась Губарэвіч прызнае, што "Гавары праўду" было новым словам у палітычным жыцьці Беларусі. Але, на яго думку...

"Кампанія адрозьнівалася ад ўсяго таго, што раней рабіла апазыцыя тым, што былі ўкладзеныя даволі значныя, невымерныя з папярэднімі кампаніямі
Як толькі скончылася магчымасьць сталага фінансаваньня гэтых праектаў, актыўнасьць таксама пайшла на спад.
рэсурсы. Аднак, што да пытаньня эфэктыўнасьці, тут я маю пэўны скепсіс. Хоць і гавораць, што ў нас не засталося ідэйнай апазыцыі, якая гатова ахвяраваць ўсім за ідэю, аднак не стварылася апазыцыі, якая існуе выключна за грошы. Эфэкту моцнага ад набыцьця актывістаў, ад пакупкі, скажам, цэлых структур, не атрымалася. Як толькі скончылася магчымасьць сталага фінансаваньня гэтых праектаў, актыўнасьць таксама пайшла на спад".

Кампанію моцна прэсінгавалі ўлады, у траўні канфіскавалі ўсю аргтэхніку, апячаталі офіс. Летам зьліквідавалі "Рух наперад", які меў рэгістрацыю для вядзеньня кампаніі.

На прэзыдэнцкіх выбарах “Гавары праўду” агітавала за Ўладзімер Някляева.

Шмат актывістаў "Гавары праўду!" пасьля 19 сьнежня трапілі за краты: сам лідэр кампаніі Ўладзімер Някляеў быў жорстка зьбіты, Андрэй Дзьмітрыеў і Сяргей Вазьняк правялі пэўны час у турме КДБ, Аляксандар Фядута, Павал Вінаградаў дагэтуль там. Някляеў знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Усім ім выстаўлены абвінавачваньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Шмат маладых актывістаў вымушана хавацца ў суседніх краінах. Але кампанія працягвае працаваць, сьцьвярджае кіраўнік ініцыятыўнай групы і начальнік выбарчага штабу Ўладзіміра Някляева, адзін са стваральнікаў кампаніі Андрэй Дзьмітрыеў:

Структура, безумоўна, не цалкам, але часткова захавалася.
"Ёсьць праграма разьвіцьця, стратэгічнае бачаньне. Структура, безумоўна, не цалкам, але часткова захавалася. Канечне, ёсьць і праблемы: на актывістаў ціснуць паўсюль, асабліва ў рэгіёнах. Складанасьці ёсьць і з офісамі, на пачатку лютага Мін'юст адмовіў нам у рэгістрацыі. Але будзем працягваць працаваць у тых варунках, якія ёсьць – іншых, на жаль, няма".

У пятніцу а 13-й гадзіне Андрэй Дзьмітрыеў стане госьцем онлайн-канфэрэнцыі на сайце Свабоды.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG