Італьянскія СМІ паведамілі, што эвакуацыя пасажыраў з аднаго з тэрміналаў мілянскага аэрапорту "Мальпэнза" не была зьвязаная з тэрарыстычным актам.
За рулём аўтамабіля, які ўрэзаўся ў будынак тэрміналу, быў грамадзянін Тунісу. Ён імкнуўся перашкодзіць адлёту сваёй жонкі.
Пасьля гэтага ён накінуўся з нажом на паліцыянта, паліцыянт адкрыў агонь і параніў яго ў нагу. Нападнік шпіталізаваны, ранейшыя паведамленьні пра яго гібель не пацьвердзіліся.
У сувязі з інцыдэнтам было вырашана эвакуаваць пасажыраў.