19 лютага, праз два месяцы пасьля жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі ў Менску супраць фальсыфікацыі выбараў, у Беларусі і за яе межамі пройдуць акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі.
Актывісты стваранай Партыі беларускай хрысьціянскай дэмакратыі заклікаюць 19 лютага далучыцца да супольнай малітвы за палітзьняволеных. Малітоўныя акцыі ладзяцца таксама ля Чырвонага касьцёла ў Менску ад 19 студзеня. Ініцыятыва, якая атрымала назву «Нельга забыць» заклікае прыносіць з сабой сьвечкі і партрэты палітвязьняў, запрашаць сваіх сяброў і знаёмых. Намесьнік старшыні «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка апавёў, што акцыя салідарнасьці пройдзе а 19 гадзіне ля Чырвонага касьцёла.
«19-га чысла штомесяц у знак салідарнасьці з палітвязьнямі, якія трапілі за краты менавіта за мірную акцыю 19 сьнежня, традыцыйна стала праводзіцца малітва. Малітва будзе каля Чырвонага касьцёла. 19 студзеня мы спрабавалі сабрацца каля КДБ, шмат людзей было затрымана і я ў тым ліку. І ўсё ж малітва адбылася ля Чырвонага касьцёла. Таму мы лічым зараз мэтазгодным зьбірацца менавіта на такія малітвы».
У цэнтры Стакгольма суполка «Беларусы Швэцыі» ладзіць акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. Вольга Класкоўская расказала,што яе ўдзельнікі будуць распаўсюджваюць адмысловыя звароты да швэдзкіх уладаў, а таксама паштоўкі і адрасы сваякоў палітвязьняў.
«Акурат спаўняецца два месяцы з моманту трагічных падзеяў у Менску. Мы лічым вельмі важным зараз, і гэта мусіць быць патрабаваньнем нумар адзін, каб былі вызваленыя ўсе палітвязьні. Мы мяркуем прымаць звароты да швэдзкіх уладаў. Апроч іншага швэдам будуць раздавацца адмысловыя ўзоры лістоў з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў. Лісты мусяць быць накіраваныя ў адміністрацыю Лукашэнкі. І таксама беларуская дыяспара аб’явіла даволі маштабную акцыю, якая называецца „Напішы ліст сваякам палітвязьняў“. Мы заклікаем усе арганізацыі, усіх неабыякавых грамадзянаў, каб яны далучыліся да гэтай акцыі і папросту пісалі паштоўкі і словы падтрымкі сваякам палітзьняволеных. Мы лічым, што гэта вельмі важна ў пляне салідарнасьці зь сем’ямі рэпрэсаваных».
У Бэльгіі пройдзе сход беларускіх палітычных ўцекачоў і прэзэнтацыя Офісу беларускай палітычнай эміграцыі, які афіцыйна зарэгістраваны ў Бэльгіі. Пра гэта «Свабодзе» паведаміў з Брусэлю палітычны эмігрант Ігар Лазарчук. Ён сказаў, што прадстаўнікі Офісу будуць дамагацца правядзеньня слуханьняў па Беларусі ў бэльгійскім сэнаце.
«Два месяцы прайшло пасьля брутальнага разгону на плошчы ў Менску. Будзе прэзэнтацыя, на якую прыйдуць розныя людзі, прадстаўнікі грамадзкіх структураў Бэльгіі».
Летась 19 сьнежня ў Менску на плошчы Незалежнасьці была жорстка разагнаная акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў. Каля 700 яе ўдзельнікаў былі затрыманыя, многія былі зьбітыя, адбылі суткі арышту. Пасьля акцыі заведзена крымінальная справа аб масавых беспарадках. Абвінавачаньні па ёй прад’яўленыя 42 грамадзянам, у тым ліку 5 былым кандыдатам у прэзыдэнты — Алесю Міхалевічу, Уладзімеру Някляеву, Віталю Рымашэўскаму, Андрэю Саньнікаву, Міколу Статкевічу. 32 абвінавачаныя утрымліваюцца пад вартай, 2 — пад хатнім арыштам і пад аховай, 8 знаходзяцца пад падпіскай аб нявыезьдзе. Яшчэ 12 маюць статус падазраваных, зь іх 2 знаходзяцца па-за межамі краіны. Першы працэс па справе 19 сьнежня адбыўся ў Менску 17 лютага. Удзельніку акцыі Васілю Парфянкову прысудзілі чатыры гады калёніі строгага рэжыму.