Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бяляцкі: прысуд вызначаць у адміністрацыі прэзыдэнта


Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі
Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які прысутнічаў у залі суду над Васілём Парфянковым, адзначыў, што працэс ідзе з захаваньнем усіх фармальнасьцяў, судзьдзя дае магчымасьць гаварыць як адвакату, так і абвінавачанаму.

"Але гэта такая заспаякальная штука, на якую ня трэба весьціся, бо мы былі ўжо не на адным такім працэсе, якія, здавалася, праходзілі з захаваньнем фармальнасьцяў, але потым прысуды шакавалі. Судовая сыстэма ў Беларусі знаходзіцца пад кантролем выканаўчай улады, і я перакананы, што гэтая судзьдзя ня будзе вызначаць, які тэрмін вынесьці Парфянкову, гэта будзе вырашацца ў адміністрацыі прэзыдэнта, калі не самім Лукашэнкам.

Па гэтым артыкуле яго могуць пакараць ад 3 да 8 гадоў зьняволеньня. Ёсьць яшчэ магчымасьць зрабіць гэтае пакараньне ўмоўным. Але ня думаю, што будуць нейкія палёгкі дачынна яго, бо ў яго была ўжо адна судзімасьць. Таму ён і абраны першым, каб паказаць, што ў "масавых беспарадках" бралі ўдзел асацыяльныя элемэнты. Хаця зь яго словаў бачна, што ён чалавек перакананы, ідэйны, ён ішоў на плошчу, каб выказаць свой пратэст супраць фальсыфікацыі выбараў. Іншая справа — чалавек, які мае сярэднюю адукацыю, зорак зь неба не хапае, але чалавекам ён мне падаўся станоўчым".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG