Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міколу Дземідзенку выклікалі па тэлефоне на допыт у КДБ


Мікола Дземідзенка
Мікола Дземідзенка
Намесьніка старшыні незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" Міколу Дземідзенку выклікаюць на допыт у КДБ у якасьці сьведкі па падзеях 19 сьнежня ў Менску.

"Мне патэлефанаваў супрацоўнік КДБ і папрасіў прыйсьці сёньня на допыт. Я пагадзіўся прыйсьці бяз позвы, бо мяне папярэдзілі, што тады позву ўручаць на вуліцы", — паведаміў Мікола Дземідзенка "Свабодзе".

Допыт прызначаны на 15.00 17 лютага.

Нагадаем, а 12.00 Мікола Дземідзенка ўдзельнічае ў прэсавай канфэрэнцыі пра тое, як будзе адзначацца Дзень волі 25 сакавіка.

Міколу Дземідзенку затрымалі 20 сьнежня і асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі 20 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG