Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн: 2 чалавекі загінулі пры разгоне дэманстрацыі


У сталіцы Бахрэйну Манаме прынамсі два чалавекі загінулі і каля пяцідзесяці былі параненыя ў сутыкненьнях дэманстрантаў з паліцыяй.

Супрацоўнікі сілаў бясьпекі разагналі пратэстоўцаў, якія заставаліся на ноч на цэнтральнай плошчы гораду. Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ і гумовыя кулі.

У сераду больш за тысячу чалавек сабраліся на пахаваньне чалавека, забітага падчас сутыкненьняў з паліцыяй напярэдадні.

Масавыя забурэньні пачаліся ў Бахрэйне ў панядзелак.
XS
SM
MD
LG