Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У Галяндыі падняць пытаньне спрашчэньня візавага рэжыму — палітычная сьмерць»


Вольга Стужынская
Вольга Стужынская

Чаму так складана прасоўваецца пытаньне спрошчанага атрыманьня шэнгенскіх візаў для беларусаў? Хто вінаваты ў тым, што дагэтуль не пачаўся перамоўны працэс на гэтую тэму — Менск альбо Брусэль? Чаму ў некаторых эўрапейскіх краінах лепш нават ня ставіць пытаньне аб візавых спрашчэньнях? На гэта з Брусэлю адказвае дырэктарка няўрадавай арганізацыі «Офіс за дэмакратычную Беларусь» Вольга Стужынская.

Цыганкоў: Чаму нягледзячы на яркія заявы і намеры эўрапейскіх палітыкаў надаваць больш увагі адносінам зь беларускім грамадзтвам, візавае пытаньне ня вельмі рухаецца зь месца? Ці абмяжуюцца эўрапейцы скасаваньнем платы за нацыянальныя візы (што ўжо зрабілі некаторыя дзяржавы)? Чаму не пачынаецца перамоўны працэс аб спрашчэньні выдачы шэнгенскіх візаў для беларусаў?

Стужынская: Сапраўды, эўрапейскія інстытуцыі і некаторыя краіны выказаліся за спрашчэньне візавага рэжыму для Беларусі. Але, па-першае, ня ўсе 27 краінаў, а для такога рашэньня патрэбны кансэнсус.

Па-другое, прысутнічаюць чыста тэхнічныя моманты. Дзеля пачатку перамоваў зь Беларусьсю пра візавую фасілітацыю (аблягчэньне) і дамову аб рэадмісіі Рада Эўразьвязу павінна выдаць мандат на пачатак такіх перамоваў. Эўракамісія падала свае прапановы яшчэ некалькі месяцаў таму і чакае рашэньня ад Рады Эўразьвязу.

Вядома, пасьля 19 сьнежня сытуацыя зьмянілася. На жаль, я павінна сказаць, што не на карысьць Беларусі. Я мяркую, што на сёньня самым лепшым выйсьцем будзе зьвяртацца да асобных краінаў і прасіць іх зьнізіць альбо зьняць кошт нацыянальных візаў. Бо на ўзроўні цэлага Эўразьвязу на сёньня вырашыць гэтае пытаньне цяжка.
На ўзроўні цэлага Эўразьвязу на сёньня вырашыць гэтае пытаньне цяжка.


Цыганкоў: Афіцыйны Менск увесь час заяўляе, што ён гатовы ісьці на такія перамовы. На вашую думку, гэта толькі дыпляматычныя заявы, а на самой справе такога моцнага жаданьня ў Менску няма? Ці проста эўрапейцы ня хочуць сёньня весьці размовы зь беларускім кіраўніцтвам?

Стужынская: Па-першае, я сапраўды ня ўпэўненая на сто працэнтаў, што беларускі бок шчыра зацікаўлены весьці такія перамовы. Я ня ўпэўнены, што беларуская дзяржава хоча, каб грамадзяне больш езьдзілі, бачылі, атрымлівалі больш інфармацыі, замежнай адукацыі і гэтак далей.

Па-другое, для Эўразьвязу прычына нумар адзін — гэта ўнутраная палітычная сытуацыя ў многіх краінах Эўразьвязу. Напрыклад, у Галяндыі падняць сёньня пытаньне спрашчэньня візавага рэжыму для каго-небудзь (ня толькі для беларусаў) — азначае палітычную сьмерць. З-за праблем зь міграцыяй, эканамічным крызісам і гэтак далей.
  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG