Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех адклаў на канец лютага візыт у ЗША ў зьвязку з маніфэстацыямі пратэсту па ўсёй краіне. У нядзелю, 13 лютага, емэнская паліцыя разагнала шматтысячную дэманстрацыю пратэстоўцаў, якія прайшлі маршам па вуліцах сталіцы. Яны патрабавалі рэформаў і адстаўкі Салеха.
Акцыі пратэсту пашырыліся пасьля маніфэстацыі ў пятніцу, на якой тысячы людзей віталі адстаўку прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака.
Акцыі пратэсту пашырыліся пасьля маніфэстацыі ў пятніцу, на якой тысячы людзей віталі адстаўку прэзыдэнта Эгіпту Хосьні Мубарака.