Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японцы жадаюць вярнуцца на Курылы


Болей як сем тысяч японцаў жадаюць вярнуцца на Курыльскія выспы. Пра гэта заявіў у інтэрвію радыёстанцыі "Эхо Москвы" міністар замежных справаў Японіі Сэйдзі Маэхара, які знаходзіцца ў Маскве з двухдзённым візытам.

"Што тычыцца паўночных чатырох выспаў, дык гістарычна там ніколі не жылі расейцы, і там жылі японцы", -- сказаў Маэхара. Ён дадаў, што ў стасунках Японіі з Расеяй "яшчэ не завершаны пасьляваенны пэрыяд".
XS
SM
MD
LG