Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпцяне сьвяткуюць перамогу


У Эгіпце працягваюць сьвяткаваць адстаўку прэзыдэнта Хосьні Мубарака. Гэта адбылося ў пятніцу на 18-ы дзень масавых пратэстаў. Цяпер улада ў Эгіпце знаходзіцца ў руках вайскоўцаў, якімі кіруе фэльдмаршал Махамед Хусэйн Тантаві, які доўгі час займаў пасаду міністра абароны.

Лідэры многіх краінаў сьвету віталі паведамленьне аб адстаўцы 82-гадовага Мубарака. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паабяцаў і надалей захоўваць з Каірам сяброўскія і партнэрскія стасункі. Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў надзею, што эгіпцяне, якія выявілі адвагу і мужнасьць, здолеюць захаваць мірную скіраванасьць сваіх наступных дзеяньняў.
XS
SM
MD
LG