Сёньня ўвечары ва Ўправе БНФ сабраліся лідэры палітычных партыяў, рухаў, грамадзкіх ініцыятываў, каб абмеркаваць, дзе і ў якім фармаце сёлета адсьвяткаваць Дзень Волі.
Дыскусія атрымалася гарачай і доўжылася паўтары гадзіны. Прапановаў было шмат – падаць заяўку ў Менгарвыканкам, каб, як звычайна, сабрацца на пляцоўцы каля Акадэміі навук, крочыць на Бангалор. Альбо ня крочыць на Бангалор і абмежавацца мітынгам каля Акадэміі навук. Была прапанова правесьці акцыю ў іншым фармаце – на пляцы Свабоды. Прапаную паслухаць некалькі меркаваньняў:
Адзін зь ініцыятараў кампаніі "Гавары праўду! "Андрэй Дзьмітрыеў кажа, што павінна быць некалькі прынцыповых момантаў:
"Па-першае, павінна быць толькі адна акцыя, а не некалькі. Зараз трэба дэманстраваць максымальную салідарнасьць усіх сілаў, магчымасьць кампрамісаў і гатоўнасьць да гэтых кампрамісаў. Трэба прайсьці ўвесь шлях, каб зрабіць акцыю легальнай. Трэба гэта дэманстраваць і грамадзкасьці: мы робім усё, каб не парушаць закон. І я згодны з тым, што гэтую акцыю трэба зрабіць больш крэатыўнай, а ня проста мітынгам, дзе лідэры кажуць прамовы, а ўсе астатнія стаяць і слухаюць. Я спадзяюся, што мы знойдзем фармат, які будзе цікавы простым людзям, што прыйдуць, каб выказаць сваю салідарнасьць з палітзьняволенымі".
Віктар Івашкевіч, прадстаўнік грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" выступаў з прапановай зьмяніць звыклы фармат са зборам на Акадэміі навук і правесьці не падобную на традыцыйныя акцыі, на плошчы Свабоды, каля Ратушы і двух храмаў, пад пералівы званоў, з акцэнтам на крэатыў, творчы падыход:
"Я прапаноўваў сабрацца на пляцы Волі, выкарыстаць звон Свабоды, які зрабіў мастак Шатэрнік, усё гэта аздобіць, і зрабіць грамадзкае мастацкае дзеяньне, відовішча, а не звычайныя шэсьце і мітынг. Але большасьць мяне не падтрымала, яны лічаць, што на Акадэміі навук зьбярэцца больш людзей...
Карэспандэнтка: "Таму што "месца больш намоленае", як тут гучала..."
"Ну, моляцца як раз на плошчы Свабоды, там побач два храмы, хто на Акадэміі навук моліцца? (сьмяецца) Там "намітынгованае", можа быць, месца... Я і мае калегі не зьбіраемся рабіць нейкія альтэрнатыўныя акцыі. Мы далучымся арганізацыйна, інфармацыйна, каб прыйшлі туды людзі".
Моладзь выступала наагул супраць падачы ўсялякіх заявак і прапаноўвала зьбірацца альбо на плошчы Якуба Коласа, альбо на Кастрычніцкай плошчы. Гаворыць намесьнік старшыні "Маладога фронту" Мікалай Дземідзенка:
"Мы ня згодныя зь месцам збору каля Акадэміі навук, таму што гэта "зачыняе" апазыцыю ў рамках, калі ўлада навязвае свой сцэнар правядзеньня акцыі. Нацыянальныя сілы павінны прадэманстраваць сваю моц у гэты дзень, патрабаваць ад улады месцаў збору для людзей, якія хочуць адсьвяткаваць гэты дзень не на ўскрайках горада, і крочыць не на Бангалор, а па цэнтральных праспэктах. 19 сьнежня беларуская апазыцыя, нацыянальныя сілы атрымалі, можна сказаць, маральную перамогу, калі беларускі народ змог хадзіць на сваіх праспэктах.
Карэспандэнтка: "Але прыйдзеце на агульную акцыю ў знак салідарнасьці?"
"Мы зараз маем дастаткова сіл, каб запрасіць людзей, магчыма, на альтэрнатыўнае месца. Не хацелася б калоць акцыю. Мы будзем працягваць перамовы, але на Акадэмію навук мы ня пойдзем".
Урэшце, перамог усё ж такі ўзважаны падыход: заяўку ў Менгарвыканкам вырашылі падаваць. Месца збору, фармат акцыі і ўсе астатнія акалічнасьці будуць яшчэ абмяркоўвацца.