Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец


У сераду а 13 гадзіне паводле менскага часу адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з сустаршынём партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя.

Выступаючы на ўстаноўчым зьезьдзе БХД, павал Севярынец сказаў:

“БХД паклікана шукаць цьвёрдае апірышча для ўсёй нацыі і ўсёй краіны. Для гэтага мы павінны запрашаць для ўдзелу ў грамадзкай дзейнасьці і палітыцы дзесяткі тысячаў людзей, якія вераць у Бога і любяць Беларусь. Для нас вельмі важна быць маральнай базай для перамен. Таму БХД мусіць быць партыяй маралі. БХД – гэта не апазыцыя, а гэта альтэрнатыва. Для нас найгалоўнейшай задачай зьяўляецца давесьці Беларусі і беларусам як можна жыць лепш, калі не баісься, не хлусіш, не крадзеш. Калі верыш і любіш. БХД – гэта партыя перамогі. Мы верым, што Беларусь будзе жыць паводле свабоды, праўды і справядлівасьці”.


XS
SM
MD
LG