"Перамены, якія ўлады зрабілі да гэтых выбараў, тычацца стылю, а не сутнасьці. У Беларусі ўжо 14 гадоў не было справядлівых выбараў. І вынік гэтых выбараў напэўна ня будзе адроным ад папярэдніх".
“Апазыцыйныя лідэры прызнаюць вядучую ролю міжнароднай супольнасьці. Яны спрабуюць канкураваць з рэжымам ў заваёве ўвагі Захаду, замест каб займацца агітацыяй унутры краіны. Заявы байкоту некаторымі апазыцыянэрамі таксама могуць пераўтварыць выбары ў выключна міжнароднае шоў”.
“Апазыцыя (на выбарах) выстаўляе рэжыму прэтэнзіі ў пытаньнях працэдуры, а не ідэяў. І такім чынам падмацоўвае “выбарчы плян” уладаў. Што тычыцца пазыцыі ўладаў на выбарах -- гэта зьмена толькі падыходаў, а не накірнуку.”
“У савецкія часы Беларусь была вядомая як “ціхая рэспубліка”. Гэты рэжым робіць сёньня ўсё ад яго залежнае, каб зрабіць “ціхія выбары”, прыемныя для Захаду. Але “гукі маўчаньня”, якія ідуць з Беларусі, не дазваляюць прызнаць выбары ні свабоднымі, ні справядлівымі”.
(з выступу Роджэра Патоцкага на слуханьнях у Гэльсынскай камісіі Кангрэсу ЗША).