Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве Карэі правялі перамовы


Вайсковыя прадстаўнікі Паўднёвай і Паўночнай Карэі – упершыню зь лістападу мінулага году – правялі наўпроставыя перамовы. Паведамляецца, што сустрэча праходзіць у сяле Панмунджом, у дэмілітарызаванай памежнай зоне.

Чакаецца, што па выніках сёньняшняй сустрэчы бакі ўзгодняць дату новых перамоваў з удзелам высокапастаўленых вайскоўцаў.

23 лістапада пры абстрэле паўднёвакарэйскай выспы артылерыяй КНДР загінулі 4 чалавекі, што прывяло да рэзкага абвастрэньня дачыненьняў паміж Пхэньянам і Сэулам.
XS
SM
MD
LG