Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канчатковыя вынікі рэфэрэндуму: Паўднёвы Судан незалежны


Незалежнасьць Паўднёвага Судану прызналі амаль 99% удзельнікаў нядаўняга рэфэрэндуму.

Пра гэта сьведчаць абнародаваныя сёньня канчатковыя вынікі галасаваньня якія практычна цалкам супалі з папярэлднімі вынікамі.

Прэзыдэнт Судану Амар аль-Башыр раней заявіў, што прызнае вынікі рэфэрэндуму аб самавызначэньні паўднёвых правінцыяў краіны.

Правядзеньне рэфэрэндуму было адным з галоўных умоваў мірнай дамовы 2005 году, якая паклала канец шматгадовай вайне паміж мусульманскай поўначчу і пераважна хрысьціянскім поўднем Судану.

Мяркуецца, што аб утварэньні новай афрыканскай дзяржавы будзе абвешчана 9 ліпеня.
XS
SM
MD
LG