Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарвэгія ўвядзе ўласныя санкцыі супраць Менску


Нарвэгія плянуе далучыцца да санкцыяў супраць беларускага кіраўніцтва. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў гэтай краіны Ёнас Гар Сторэ.

Нарвэгія не ўваходзіць у Эўразьвяз, але мае з блёкам бязмытны і бязьвізавы рэжым.

"Сытуацыя ў Беларусі пасьля пратэстаў у сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі па-ранейшаму выклікае моцную заклапочанасьць. Асобы, якія ўтрымліваюцца пад арыштам з палітычных прычынаў, павінны быць неадкладна вызваленыя. Гэтак жа, як ЭЗ і ЗША мы будзем рэагаваць шляхам увядзеньня мэтанакіраваных санкцыяў. Мы хочам узмацніць нашу падтрымку тым сілам, якія змагаюцца за дэмакратыю і правы чалавека", – падкрэсьліў кіраўнік нарвэскага МЗС.
XS
SM
MD
LG