Вызваленыя пад хатні арышт журналістка Ірына Халіп і кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў працягваюць заставацца ў сваіх кватэрах пад жорсткімі абмежаваньнямі. Кантакты са зьнешнім сьветам ім дапамагаюць падтрымліваць толькі блізкія сваякі.
У кватэру Ірыны Халіп, дзе яна застаецца са сваім 3-гадовым сынам Данікам, дазволена заходзіць толькі бацькам Ірыны. Зьняволенай па-ранейшаму забаронена карыстацца тэлефонам, выходзіць на шпацыр і нават набліжацца да вакна. За выкананьнем гэтых умоваў увесь час сочаць двое супрацоўнікаў КДБ. Пакуль усё застаецца бязь зьменаў, але і ў такіх умовах можна заставацца шчасьлівым, кажа маці журналісткі Люцына Бяльзацкая:
"Нічога не зьмянілася, усё як было, так і ёсьць: хлопчык шчасьлівы, Ірына шчасьлівая, што бачыць сваё дзіця, я таксама. Я шчасьлівая, што бачу Ірыну і разам са мной Данька, што мае такую магчымасьць. Ірына не хварэла і пачуваецца нармальна, а ўсё астатняе…. Гэта зразумела".
Жонка зьняволенага Ўладзімера Някляева Вольга кажа, што сёньня ўпершыню ад моманту зьняволеньня свайго мужа давяла да ладу ўсе хатнія справы — дагэтуль увесь час аддавала на тое, каб дамагчыся вызваленьня Ўладзімера Пракопавіча. У кватэры чарговы раз зьмяніліся ахоўнікі, гэтым разам прыйшлі ўжо знаёмыя КДБісты. Тым часам спадар Уладзімер напісаў ліст на імя пракурора з просьбай даць дазвол на тое, каб яго агледзеў доктар, хоць дома ён і пачуваецца значна лепш, кажа Вольга Някляева:
"Дома лепей маральна, і гэта адразу ўплывае на ціск. І ўсё роўна лекі ён прымае штодня. Я іх выпісваць не магу — я ж ня лекар, таму набываю тое, што ведаю. Напісаў заяву на імя пракурора, каб яго абсьледавалі калі нянашыя дактары, дык хоць іхнія. Трэба, каб таксама праверылі страўнік, зрабілі тамаграфію галавы. Валодзя таксама перажывае за тых людзей, якія знаходзяцца ў зьняволеньні, бо ён ведае, якія там умовы. Тым больш што абвінавачаньне ні з кога ня зьнятае. Але стараемся ўсё ж настрой падтрымліваць".
Вольга таксама паведаміла, што Ўладзімер Някляеў увесь час цікавіцца, ці ня вызвалены яшчэ нехта з палітвязьняў. Някляевы ня ведалі і былі ўражаныя навіной пра адмову суду зьмяніць меру стрыманьня для маладафронтаўкі Насты Палажанкі, а таксама ўключэньнем у сьпіс неўязных галоўнага лекара шпіталя хуткай дапамогі, з чыйго ведама кандыдат на прэзыдэнта быў выкрадзены з палаты, а ягоны дыягназ быў пасьля зьменены на лягчэйшы.
У кватэру Ірыны Халіп, дзе яна застаецца са сваім 3-гадовым сынам Данікам, дазволена заходзіць толькі бацькам Ірыны. Зьняволенай па-ранейшаму забаронена карыстацца тэлефонам, выходзіць на шпацыр і нават набліжацца да вакна. За выкананьнем гэтых умоваў увесь час сочаць двое супрацоўнікаў КДБ. Пакуль усё застаецца бязь зьменаў, але і ў такіх умовах можна заставацца шчасьлівым, кажа маці журналісткі Люцына Бяльзацкая:
Я шчасьлівая, што бачу Ірыну і разам са мной Данька, што мае такую магчымасьць.
Жонка зьняволенага Ўладзімера Някляева Вольга кажа, што сёньня ўпершыню ад моманту зьняволеньня свайго мужа давяла да ладу ўсе хатнія справы — дагэтуль увесь час аддавала на тое, каб дамагчыся вызваленьня Ўладзімера Пракопавіча. У кватэры чарговы раз зьмяніліся ахоўнікі, гэтым разам прыйшлі ўжо знаёмыя КДБісты. Тым часам спадар Уладзімер напісаў ліст на імя пракурора з просьбай даць дазвол на тое, каб яго агледзеў доктар, хоць дома ён і пачуваецца значна лепш, кажа Вольга Някляева:
"Дома лепей маральна, і гэта адразу ўплывае на ціск. І ўсё роўна лекі ён прымае штодня. Я іх выпісваць не магу — я ж ня лекар, таму набываю тое, што ведаю. Напісаў заяву на імя пракурора, каб яго абсьледавалі калі ня
Валодзя перажывае за тых людзей, якія знаходзяцца ў зьняволеньні, бо ён ведае, якія там умовы.