Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНР ухваліла суданскі рэфэрэндум


Кітай ухваліў правядзеньне рэфэрэндуму аб незалежнасьці Паўднёвага Судану, называючы яго важным крокам на шляху да стабільнасьці ў рэгіёне. Прадстаўнік МЗС КНР заявіў, што афіцыйны Пэкін вітае вынікі рэфэрэндуму.

Паводле папярэдніх вынікаў, 99 працэнтаў тых, хто прагаласаваў, падтрымліваюць незалежнасьць Паўднёвага Судану, працэдура аддзяленьня якога пачнецца ў ліпені.

Кітай – найбуйнейшы пакупнік суданскай нафты, саюзьнік і пастаўшчык зброі ў Судан.
XS
SM
MD
LG