Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пашырылі санкцыі супраць Беларусі


Вашынгтон абвясьціў аб увядзеньні новых санкцыяў супраць Беларусі – ў адказ на разгон пасьлявыбарчых пратэстаў 19 сьнежня ў Менску і перасьлед грамадзянскіх актывістаў, паведамляе агенцтва Reuters, са спасылкай на дзярждэпартамэнт ЗША.

Новыя санкцыі, уведзеныя ўсьлед за аналягічным крокам Эўразьвязу, прадугледжваюць пашырэньне колькасьці беларускіх урадоўцаў, на якіх распаўсюджваюцца візавыя і фінансавыя абмежаваньні і аднаўляе мараторый на дзелавое супрацоўніцтва з дзьвюмя філіямі канцэрну Белнафтахім.

На мінулым тыдні памочнік дзяржсакратара ЗША Філіп Гордан, выступаючы на паседжаньні камітэту Сэнату ЗША ў замежных справах, заявіў, што Белы дом абнародуе пашырэньне санкцыяў супраць афіцыйнага Менску 31 студзеня – у дзень, калі санкцыі супраць беларускіх урадоўцаў ухваляць міністры замежных спраў Эўразьвязу – каб "даслаць задзіночаны міжнародны пасыл" беларускім уладам.
XS
SM
MD
LG