Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада ЭЗ абмяркоўвае беларускія санкцыі


Эўразьвяз аднавіў прыпыненыя ў 2008 годзе візавыя санкцыі ў дачыненьні да беларускіх функцыянэраў. Яны будуць датычыць 158 прадстаўнікоў рэжыму ўлучна з прэзыдэнтам Лукашэнкам і двума ягонымі сынамі. Замарожаныя таксама банкаўскія актывы гэтых асобаў.

Такое рашэньне прынялі ў панядзелак 27 міністраў замежных справаў краінаў ЭЗ у Брусэлі ў адказ на пасьлявыбарчыя рэпрэсіі і арышты ў Беларусі.

Пра эканамічныя санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў пакуль не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG