Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: 38 загінулых


У Эгіпце за апошнія дні загінулі ў часе масавых закалотаў 38 чалавек. Гэтую лічбу назваў сёньня прадстаўнік міністэрства аховы здароўя. Тым часам СМІ паведамляюць, што толькі ў Александрыі ў сутычках паміж дэманстрантамі і сіламі бясьпекі загінулі болей як 20 чалавек.

З Каіру і іншых буйных гарадоў паступаюць паведамленьні пра новыя дэманстрацыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

Урад Эгіпту афіцыйна падаў у адстаўку пасьля ўчорашняга закліку Мубарака зрабіць гэта.
XS
SM
MD
LG