Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Расеі абяцаў змагацца з тэрорам


Сусьветныя лідэры і міжнародныя арганізацыі рэзка асудзілі тэракт на маскоўскім лётнішчы Дамадзедава.

У панядзелак у выніку меркаванага тэракта на лётнішчы Дамадзедава загінулі як найменей 35 чалавек і 117 чалавек параненыя.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў даручыў ураду распрацаваць захады для як мага больш пільнай праверкі пасажыраў у аэрапортах.

Кіраўнік Расеі падаў прыклад ЗША і Ізраілю, дзе пасажыры заўсёды пільна аглядаюцца перад пасадкай у самалёт.

Сьледчы камітэт Расеі пачаў допыты супрацоўнікаў бясьпекі на лётнішчы Дамадзедава ў Маскве.

Сёньня ў часе эмацыйнага выступу па тэлебачыньні пасьля хвіліны маўчаньня ў памяць ахвяраў Прэзыдэнт Расеі, пакляўся пакараць вінаватых ў бомбавым выбуху ў Дамадзедава.

Федэральныя і рэгіянальныя улады выплацяць у агульнай колькасьці сем’ям загіблых па 3 мільёны рублёў.
XS
SM
MD
LG