Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Косаўскага прэм'ера вінавацяць у злачынным мінулым


На Захадзе абнародаваныя новыя матэрыялы, якія сьведчаць на карысьць падазрэньняў адносна крымінальнага мінулага дзейнага прэм'ер-міністра Косава Хашыма Тачы.

У дакумэнтах, датаваных 2004 годам гаворыцца, што былы паплечнік косаўскага прэм'ера Джавіт Халіці быў цесна зьвязаны з арганізаванай злачыннасьцю.

Каля месяца таму ў дакладзе Рады Эўропы Хашым Тачы быў абвінавачаны ў тым, што ачольваў найбуйнейшы крымінальны клан у Косаве, які напрыканцы 1990-х гадоў займаўся кантрабандай наркотыкаў і незаконным гандлем чалавечымі органамі.

Раней урад Косава зьняпраўдзіў гэтыя закіды.

Сёньня даклад аб косаўскім прэм'еры, які падрыхтаваў швайцарскі парлямэнтар Дзік Марці, будзе абмяркоўвацца на паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры.
XS
SM
MD
LG