Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэталашукальнікі зьявіліся толькі перад прыездам мэра


У Маскве, у залі прылётаў міжнародных рэйсаў аэрапорта "Дамадзедава", адбыўся выбух. Паведамляецца, што 35 чалавек загінула, больш за 100 параненыя – зь іх 35 знаходзяцца ў цяжкім стане. Цяпер у нас на сувязі маскоўскі журналіст Віктар Дзятліковіч. Ад яго мы пачуем апошнюю інфармацыю аб тэракце ў маскоўскім міжнародным аэрапорце “Дамадзедава” і абмяркуем актуальную сытуацыю ў расейскай сталіцы.

Абламейка
: Віктар, што на гэты момант вядома пра тэракт – хто выканаўца, адкуль ён трапіў у Маскву, ці ўзяў на сябе хто-небудзь адказнасьць за напад?

Дзятліковіч: Пакуль адказнасьць за напад ня ўзяў ніхто. Вядома, што
гэта быў шахід. Хутчэй за ўсё ён быў сярод тых, хто сустракаў рэйсы, якія прыляталі ў Маскву. Невядома нават які з рэйсаў ён сустракаў, але гэта і ня вельмі важна. Ён прыйшоў менавіта ў той час, калі там было шмат людзей.

Па словах людзей, яшчэ тыдзень таму была інфармацыя, што рыхтуецца нейкі тэракт у адным з маскоўскіх аэрапортаў. У Дамадзедаве штат бясьпекі быў павялічаны не 50% у апошні тыдзень. Але гэта не спрацавала.

Абламейка: Наколькі дакладна спрацавалі службы выратаваньня, мэдыкі, транспарт?

Дзятліковіч: Хуткая дапамога ды іншыя выратавальныя службы спрацавалі досыць апэратыўна. Сьведкі кажуць, што дапамогу параненым пачалі аказваць праз хвілін 10-15. Хаця, як казалі, нават праз 3 гадзіны, ня ўсе параненыя былі вывезеныя адтуль. Таксама шмат параненых апынуліся па-за ўвагай мэдыкаў, бо папросту разышліся па будынку аэрапорту. Супрацоўнікаў МЧС было шмат, але вельмі мала прадстаўнікоў міліцыі. Усе сьведкі гавораць, што не праводзіўся дагляд людзей, якія ўваходзілі ў будынак аэрапорту. Не было мэталашукальнікаў. Мэталашукальнікі зьявіліся толькі ў той момант, калі стала вядома, што туды накіроўваецца мэр Масквы Сабянін.

Абламейка: Тэракт – гэта ня толькі злачынства, гэта палітыка. Чаму менавіта цяпер? Якая мэта? Што гавораць на гэты конт экспэрты?

Дзятліковіч: Пакуль што ніяк не зьвязваецца тэракт зь нейкай датай. Няма ніякай прывязкі. Насамрэч гэтага не было і падчас іншых тэрактаў, як падчас нядаўніх выбухаў у маскоўскім мэтро.

Слухаць гутарку цалкам:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG