Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тунісе пратэсты працягнуцца і ўначы


У сталіцы Тунісу тысячы удзельнікаў акцыяў пратэсту разьмясьціліся на ноч каля будынку офісу прэм’ер-міністра. Дэманстранты патрабуюць адстаўкі ўраду.

Пратэстоўцы цьвердзяць, што ў складзе новага кабінэту шмат прыхільнікаў зрынутага прэзыдэнта Бэн Алі, і патрабуюць забароны партыі, якую ён ачольваў.

У акцыях пратэсту ў сталіцы Тунісу бяруць удзел жыхары рэгіёну Сідзі-Бузід, з хваляваньняў у якім пачаліся студзеньскія пратэсты ў краіне.
XS
SM
MD
LG