Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнтам Партугаліі абраны Каваку Сілва


Прэзыдэнт Партугаліі Анібал Каваку Сілва абраны на пасаду кіраўніка дзяржавы на другі тэрмін.

Сёньня ўвечары аб гэтым паведаміла партугальскае тэлебачаньне.

Паводле папярэдніх вынікаў выбараў, Сілва набраў каля 55 % галасоў, а гэтага дастаткова для перамогі ўжо ў першым туры выбараў.

Усяго на пасаду прэзыдэнта прэтэндавалі 6 кандыдатаў. Актыўнасьць выбарцаў была невысокай – каля 50 %.

71-гадовы Анібал Каваку Сілва – эканаміст паводле адукацыі, да абраньня прэзыдэнтам у 2006 годзе цягам 10 гадоў ачольваў урад краіны.
XS
SM
MD
LG