Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чачэнцы патрабуюць адстаўкі Жырыноўскага


Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расеі і члены Савету Фэдэрацыі ад Чачні запатрабавалі адстаўкі віцэ-сьпікера ніжняй палаты, лідэра ЛДПР Уладзімера Жырыноўскага.

У адкрытым лісьце, які зьявіўся ў суботу на сайце кіраўніка Чачні, шасьцёра дэпутатаў і сэнатараў называюць "гістэрычнымі" і "несумяшчальнымі з займанай пасадай" выказваньні Жырыноўскага, якія прагучалі ў яго тэлевыступе ў праграме "Двубой" 20 студзеня.

У ток-шоў на тэлеканале "Россия" Жырыноўскі выступіў з шэрагам заўвагаў аб міжнацыянальных дачыненьнях у Расеі, у тым ліку аб выхадцах з Каўказу.

Раней выступ Жырыноўскага назвалі "правакацыйным" кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў і ўлады іншых рэспублікаў Паўночнага Каўказу.
XS
SM
MD
LG