Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рашэньне аб апякунстве сына Саньнікава пакуль не прынятае


Андрэй Саньнікаў, Ірына Халіп і Даніла на выбарчым участку 19 сьнежня
Андрэй Саньнікаў, Ірына Халіп і Даніла на выбарчым участку 19 сьнежня
Рашэньне аб апякунстве над трохгадовым Данілам – сынам зьняволеных у СІЗА КДБ экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава і журналісткі Ірыны Халіп – яшчэ не прынята.

Пра гэта паведаміла "Свабодзе" бабуля хлопчыка Люцына Халіп:

“Гэтае пытаньне будзе вырашацца на паседжаньні адміністрацыі Партызанскага раёну. Я ўжо размаўляла з загадчыцай аддзелу народнай асьветы. Яны яшчэ павінны зрабіць нейкія свае дакумэнты. Потым гэта будзе пададзена на разгляд адміністрацыі, якая прымае рашэньне. Яны мяне супакойваюць, што ўсё будзе добра”.

Дагэтуль у СМІ зьявілася інфармацыя пра тое, што апекуном прызначана бабуля хлопчыка Люцына Халіп.

У адміністрацыі абяцаюць, што ўсе неабходныя фармальнасьці па разглядзе заявы бабулі аб апякунстве, якую яна напісала 24 сьнежня 2010 году, будуць выкананыя ў тэрмін. А ён мінае празь месяц ад дня падачы заявы, гэта значыць 24 студзеня.

Бацькоў Даніка затрымалі ў Менску вечарам 19 сьнежня пасьля масавай акцыі пратэсту. Ім выставілі абвінавачаньне ў рамках крымінальнай справы аб масавых непарадках. Андрэю Саньнікаву і Ірыне Халіп пагражаюць працяглыя тэрміны зьняволеньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG