Прэзыдэнт ЗША Барак Абама вітаў першае абвінаваўчае заключэньне трыбуналу ААН па справе пра забойства ў 2005 годзе былога прэм'ер-міністра Лібану Рафіка Харыры.
Па словах Абамы, праца трыбуналу дапаможа пакласьці канец "пэрыяду беспакараных забойстваў" у Лібане і будзе спрыяць умацаваньню прававога парадку ў гэтай краіне.
Зьмест дакумэнту, на падставе якога будуць прынятыя рашэньні аб выдачы ордэраў на арышт абвінавачаных, пакуль не выдаецца. Экспэрты мяркуюць, што ў зьняволеньні пракурора Даніэля Бэльмара ёсьць указаньні пра дачыненьне радыкальнай шыіцкай групоўкі "Хэзбала" да забойства Харыры.
"Хэзбала" выйшла з складу лібанскага ўраду ў знак пратэсту супраць расьсьледаваньня, які праводзіць ААН.