Праваабаронцу Рамана Кісьляка выпусьцілі зь Ленінскага РАУС Берасьця пасьля затрыманьня каля аблвыканкаму. Раман распаўсюджваў тут спэцбюлетэнь пра салідарнасьць з затрыманымі падчас Плошчы-2010 у Менску.
У пастарунку міліцыянты правялі апытаньне і сказалі, што будуць разьбірацца, паведаміў Радыё Свабода Раман Кісьляк:
«Спэцбюлетэні міліцыянты забралі на час разбору. Пратаколу затрыманьня не складалі, гэтаксама як і над затрыманымі раніцай Іванам Стасюком, Юркам Бакурам і Вікторыяй Грышанавай».