Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнты Расеі і Польшчы абмеркавалі расьсьледаваньне авіякатастрофы пад Смаленскам


Прэзыдэнты Расеі і Польшчы абмеркавалі далейшыя дзеяньні ў справе расьсьледаваньня авіякатастрофы польскага прэзыдэнцкага самалёта пад Смаленскам.

Як паведаміла прэсавая служба Крамля, у тэлефоннай размове Дзьмітры Мядзьведзеў і Браніслаў Камароўскі пацьвердзілі пляны правядзеньня супольных жалобных мерапрыемстваў, прысьвечаных гадавіне трагедыі.

Раней прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск назваў "няпоўным" абнародаваны ў сераду даклад Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту, у якім адказнасьць за крушэньне ўскладаецца на пілётаў.

У выніку авіякатастрофы пад Смаленскам 10 красавіка летась загінулі 96 чалавек, у тым ліку тагачасны прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі.
XS
SM
MD
LG