Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Казахстану падоўжыў паўнамоцтвы Назарбаева


Парлямэнт Казахстану ўхваліў сёньня папраўкі да заканадаўства, якія дазваляюць падоўжыць паўнамоцтвы прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева да 2020 году.

Папраўкі прадугледжваюць замацаваньне за першым прэзыдэнтам Казахстану статусу "лідэра нацыі" і тое, што яго паўнамоцтвы могуць быць прадоўжаны на рэфэрэндуме.

70-гадовы Назарбаеў, які кіруе Казахстанам ужо больш за 20 гадоў, 7 студзеня сваім указам адхіліў прапанову парлямэнта аб правядзеньні рэфэрэндуму. Аднак сёньняшнім галасаваньнем парлямэнт пераадолеў вета прэзыдэнта.

Ініцыятыўнай групай сабрана больш за пяць мільёнаў подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку правядзеньня рэфэрэндуму.
XS
SM
MD
LG