ВНУ падвышаюць кошты навучаньня для студэнтаў-платнікаў. Фармальная прычына — падвышэньне тарыфнай стаўкі першага разраду. Пакуль дакладныя новыя кошты за навучаньне абнародаваныя толькі ў Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце. Астатнія ВНУ пакуль рыхтуюць дакумэнты.
На пачатку навучальнага году студэнты дзённай формы навучаньня Акадэміі кіраваньня плацілі 3 мільёны 990 тысяч, а з 1 студзеня — 5 мільёнаў 170 тысяч. Рост — амаль на 30%! Тое, што плата за навучаньне падвысіцца, прэсавы сакратар Белдзяржунівэрсытэту Вольга Шчадрына пацьвярджае:
«Гэта дакладна. Але мы пакуль ня скажам, якая будзе аплата. Думаю, студэнты даведаюцца першымі. Гэтыя дакумэнты зараз разглядаюцца на ўзроўні рэктара. Гэта ўсё зьвязана з падвышэньнем заработнай платы, прычым тут ня толькі тарыфная стаўка — улічваецца яшчэ і падвышэньне для некаторых спэцыяльнасьцяў».
Экс-прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў так пракамэнтаваў чарговае падвышэньне кошту адукацыі:
«Канстытуцыю, артыкул пра тое, што бясплатную а дукацыю на конкурснай аснове дзяржава гарантуе, ніхто не адмяняў. Аналягічны запіс — у Законе аб адукацыі. Але ў Беларусі пастаянна расьце і колькасьць платных месцаў, і плата за навучаньне. Ясна, што нічога добрага для бацькоў, якія плацяць, гэта не азначае».
Маці студэнткі-платніцы эканамічнага факультэту БДУ спадарыня Галіна распавяла, што на пачатак навучальнага году яна падпісала дамову, у якой фігуравала лічба 5 мільёнаў 327 тысяч рублёў за год, але зараз плата павялічыцца яшчэ. Плюс аплата кватэры ў сталіцы, харчаваньне, адзеньне… Спадарыня Галіна ў роспачы:
«Кошт навучаньня зноў паўзе ўверх… Я ўжо ня ведаю, як быць. Напэўна, лягчэй было накіраваць дзіця па якой-небудзь праграме вучыцца за мяжу. Калі дзіця разумнае — а маёй дачцэ не хапіла некалькі балаў да бюджэту — яно можа прэтэндаваць на розныя стыпэндыі, ільготныя праграмы. А беларускія дыплёмы ні ў якой краіне, акрамя Беларусі, не прызнаюцца. А плаціць за іх такія шалёныя грошы сэнсу я ня бачу».
Экс-прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў выказаў такое меркаваньне:
«Я застаюся прыхільнікам таго, што дзяржава ў першую чаргу павінна фінансаваць дзьве найважнейшыя для грамадзтва сфэры: адукацыю і мэдыцыну. У Беларусі адукацыю асабліва, таму што ў нас няма нафты, газу, мы можам выжываць у сучасным сьвеце толькі за кошт нашых мазгоў».
Экс-міністар адукацыі, а цяпер першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Радзькоў летась у жніўні на прэсавай канфэрэнцыі па выніках уступнай кампаніі выказаў такую думку:
«Можа, мы мала бярэм за навучаньне? То бок, ёсьць пытаньне… Для нас было б прасьцей, калі б мы бралі менш студэнтаў за вышэйшую плату, бо ў Кембрыджы — ад 20 тысяч даляраў навучаньне… А мы даем ня горш».
Ад 12 студзеня ў Беларусі вырасьлі цэны на гарэлку, вырасьлі штрафы для кіроўцаў аўтамабіляў. На днях істотна павялічацца кошты закупу на цукар, а за імі, адпаведна, кошты на кандытарскія вырабы. Што да ўсіх гэтых падвышак, спадарыня Галіна кажа:
«Відаць, за кошт нашых дзяцей, за кошт кашалькоў іх бацькоў прэзыдэнт цяпер будзе кампэнсаваць той залаты дождж, які праліўся на выбарцаў перад выбарамі, з дапамогай якога ён хацеў купіць сабе галасы і ляяльнасьць простых беларусаў: пэнсіі і заробкі павысілі, ільготы на праезд вярнулі. Вось цяпер гэта ўсё мы будзем аплачваць».
На пачатку навучальнага году студэнты дзённай формы навучаньня Акадэміі кіраваньня плацілі 3 мільёны 990 тысяч, а з 1 студзеня — 5 мільёнаў 170 тысяч. Рост — амаль на 30%! Тое, што плата за навучаньне падвысіцца, прэсавы сакратар Белдзяржунівэрсытэту Вольга Шчадрына пацьвярджае:
«Гэта дакладна. Але мы пакуль ня скажам, якая будзе аплата. Думаю, студэнты даведаюцца першымі. Гэтыя дакумэнты зараз разглядаюцца на ўзроўні рэктара. Гэта ўсё зьвязана з падвышэньнем заработнай платы, прычым тут ня толькі тарыфная стаўка — улічваецца яшчэ і падвышэньне для некаторых спэцыяльнасьцяў».
Экс-прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў так пракамэнтаваў чарговае падвышэньне кошту адукацыі:
«Канстытуцыю, артыкул пра тое, што бясплатную а дукацыю на конкурснай аснове дзяржава гарантуе, ніхто не адмяняў. Аналягічны запіс — у Законе аб адукацыі. Але ў Беларусі пастаянна расьце і колькасьць платных месцаў, і плата за навучаньне. Ясна, што нічога добрага для бацькоў, якія плацяць, гэта не азначае».
Маці студэнткі-платніцы эканамічнага факультэту БДУ спадарыня Галіна распавяла, што на пачатак навучальнага году яна падпісала дамову, у якой фігуравала лічба 5 мільёнаў 327 тысяч рублёў за год, але зараз плата павялічыцца яшчэ. Плюс аплата кватэры ў сталіцы, харчаваньне, адзеньне… Спадарыня Галіна ў роспачы:
«Кошт навучаньня зноў паўзе ўверх… Я ўжо ня ведаю, як быць. Напэўна, лягчэй было накіраваць дзіця па якой-небудзь праграме вучыцца за мяжу. Калі дзіця разумнае — а маёй дачцэ не хапіла некалькі балаў да бюджэту — яно можа прэтэндаваць на розныя стыпэндыі, ільготныя праграмы. А беларускія дыплёмы ні ў якой краіне, акрамя Беларусі, не прызнаюцца. А плаціць за іх такія шалёныя грошы сэнсу я ня бачу».
Экс-прарэктар БДУ Анатоль Паўлаў выказаў такое меркаваньне:
У нас няма нафты, газу, мы можам выжываць у сучасным сьвеце толькі за кошт нашых мазгоў