Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША наведаў Афганістан


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыбыў сёньня зь візытам у Афганістан.

Сярод з тэмаў яго заплянаваных перамоваў з афганскім кіраўніцтвам, у тым ліку з прэзыдэнтам Хамідам Карзаем, –падрыхтоўка працэсу перадачы кантролю за бясьпекай у краіне мясцовым вайсковым і праваахоўным структурам.

Джо Байдэн мае намер таксама сустрэцца з амэрыканскімі вайскоўцамі, камандуючым сіламі НАТА ў Афганістане генэралам Дэвідам Пэтрэусам і амэрыканскім амбасадарам у Кабуле Карлам Эйкэнбэры.

Папярэдняя паездка Байдэна ў Афганістан у якасьці віцэ-прэзыдэнта адбылася ў студзені 2009 году.
XS
SM
MD
LG