На рэфэрэндуме аб самавызначэньні Паўднёвага Судану адзначаецца высокая яўка выбарцаў. Пра гэта паведамілі ў выбарчай камісіі.
Галасаваньне працягнецца тыдзень. Для прызнаньня вынікаў рэфэрэндуму неабходны удзел у ім не меней за 60 % выбарцаў.
Чакаеца, што вынікі рэфэрэндуму будуць пазытыўнымі і Судан падзеліцца на дзьве дзяржавы.
Правядзеньне рэфэрэндуму было прадугледжанае мірным пагадненьнем 2005 году аб спыненьні ўзброеннага канфлікту паміж мусульманскай паўночнай часткай Судану і Паўднёвым Суданам, дзе пераважае хрысьціянскае насельніцтва.