Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭГУ гатовы прыняць адлічаных студэнтаў з беларускіх ВНУ


Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсітэт (www.ehu.lt) заяўляе пра гатовасьць “прыняць на ўсе дзейныя ва ўнівэрсітэце адукацыйныя праграмы беларускіх студэнтаў, якія былі ці будуць выключаныя з вышэйшых навучальных установаў Беларусі пасьля гвалтоўнага разгону мірных пратэстаў, што адбыліся ўсьлед за прэзыдэнцкімі выбарамі 19-20 сьнежня 2010 году у Беларусі”.

Ірэна Вайшвілаійце, прарэктар ЭГУ па пытаньнях адміністраваньня і інфраструктуры, распавяла радыё Свабода:

“ЭГУ атрымлівае дапамогу ад міжнародных фондаў і прыватных спонсараў. Гэтыя сродкі дазваляюць нам даваць адукацыю беларускім студэнтам на 70 % таньней, чым сабекошт вучобы, і дапамагаць студэнтам з добрым акадэмічным посьпехам. Пасьпяховасьць вучобы – вызначальны фактар для атрыманьня дапамогі ва ўсіх выпадках.

У тых выпадках, калі студэнты зь Беларусі не могуць працягваць вучобу ў сваёй краіне, мы, дзякуючы нашым спонсарам, зможам прыняць іх на умовах палёгкі. Канешне, калі мы будзем мець патрэбную ім праграму. Гэта бясплатнае цалкам для іх навучаньні прынамсі на год”.

Прарэктар патлумачыла, што гэта будзе год для адаптацыі студэнтаў зь Беларусі ў навучальны працэс, у сыстэму працы ЭГУ як эўрапейскага унівэрсітэта, далучанага да Балонскага парцэсу.

“Мы ацэнім іх акадэмічныя вынікі і яны атрымаюць год бясплатнага навучаньня. А праз год яны пачнуць навучацца на тых умовах, на якіх навучаюцца іншыя студэнты. І далей дапамога ім будзе залежыць ад іх пасьпяховасьці у вучобе.

Мы -- не палітычная, а акадэмічная арганізацыя. Калі чалавек не зможа вучыцца, значыць -- не зможа, хаця ён можа быць пры гэтым вельмі добрым палітычным ці грамадзкім дзеячом.

Спадар Лукашэнка выганяе студэнтаў з вну толькі з-за палітыкі, але мы толькі з-за палітыкі прымаць не можам”, -- адзначыла прарэктар ЭГУ Ірэна Вайшвілайце.
XS
SM
MD
LG