Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Судану абяцае пагадзіцца з вынікамі рэфэрэндуму


Прэзыдэнт Судану Амар Башыр у чарговы раз заявіў, што прыме волю народу па выніках рэфэрэндуму аб незалежнасьці Паўднёвага Судану, які павінен адбыцца ў нядзелю.

Амэрыканскі сэнатар-дэмакрат Джон Кэры, які знаходзіцца ў Хартуме назваў апошнія заявы Башыра "вельмі пазытыўнымі".

Амаль чатыры мільёны чалавек ужо зарэгістраваліся для ўдзелу ў рэфэрэндуме. 95% з іх пражываюць на поўдні, астатняя частка – за мяжой і на поўначы краіны.

У 2005 годзе пераважна хрысьціянскі поўдзень і мусульманская поўнач краіны падпісалі мірны дагавор, які паклаў канец шматгадовай грамадзянскай вайне, якая забрала жыцьці амаль двух мільёнаў чалавек.

Адным з ключавых палажэньняў мірнага дагавору стала рашэньне аб правядзеньні ў студзені 2011 году рэфэрэндуму аб прадстаўленьні багатаму нафтай Паўднёваму Судану незалежнасьці.
XS
SM
MD
LG